прыпіна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыпіна́ю прыпіна́ем
2-я ас. прыпіна́еш прыпіна́еце
3-я ас. прыпіна́е прыпіна́юць
Прошлы час
м. прыпіна́ў прыпіна́лі
ж. прыпіна́ла
н. прыпіна́ла
Загадны лад
2-я ас. прыпіна́й прыпіна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыпіна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпіна́ць несов., разг.

1. повя́зывать (наскоро);

2. привя́зывать;

3. (на короткое время) задёргивать (занавеску, штору и т.п.);

1-3 см. прыпя́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпіна́ць1, незак. тр. да прыпя́ць ’прыхіліць; прымацаваць; зачыніць’ (ТСБМ) < пяць, пну (гл.). Сюды ж прыпіна́нне ’прывязванне’ (Байк. і Некр.), прыпіна́цца ’прыціскацца’ (тамсама). Укр. припи́ночка ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’.

Прыпіна́ць2 ’настойваць узяцца за што-небудзь’; ’папракаць, упікаць, рабіць вымовы’ (Нас., Байк. і Некр.; шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж назоўнікі прыпіна́нне ’выгаворванне, упіканне’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпі́нкі ’папрокі’ (Нас.). Рус. кур. припина́ть ’прыгнятаць, уціскаць’, укр. припина́тися ’чапляцца з чым-небудзь да кагосьці’. Пераноснае значэнне дзеяслова прыпінаць1 (гл. папярэдняе слова); несумненна, паўплывала і семантыка дзеяслова ўпікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпіна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыпінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпіна́цца несов., страд., разг. повя́зываться; привя́зываться; задёргиваться; см. прыпіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпі́нда́ ’фартух’ (Нас., ТС), укр. припинда́ ’фартух’, ’хлеўчык, прыбудаваны да памяшкання’. Несумненна, да прыпіна́ць1 (гл.), фіналь надае слову іранічна-экспрэсіўнае адценне (гл. ЕСУМ, 4, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́н ’вяроўка, папруга для прывязвання жывёлы’ (ТСБМ, ТС), ’канавязь’ (Байк. і Некр.), прыпуо́н ’кол ці металічны стрыжань, да якога прывязваюць жывёлін’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыпо́н ’кароткі раменьчык на поясе, на якім вісіць нож’ (Маш.), ’забарона’ (ТС), прыпу́на ’мера стрымлівання’ (кам., Жыв. сл.). Рус. дыял. припо́н ’торба з аўсом, якую надзяваюць на храпу каня’, укр. припі́н, припо́на ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’; ’перашкода’, польск. przypon ’павадок’, серб.-харв. при́пон ’доўгая вяроўка, на якую навязваюць каня для пасьбы’, балг. при́пун ’доўгая вяроўка для прывязвання снапоў або сена на возе; папруга для прывязвання жывёлы, якую падкоўваюць’. Прасл. *priponъ, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *pripęti з чаргаваннем галосных (БЕР, 5, 731), гл. прыпінаць, да пяць, пну. Параўн. запан (гл.). Гл. таксама Мяркулава, Этимология–1963, 16.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)