прыпляска́ць, -ляшчу́, -ле́шчаш, -ле́шча; -ляшчы́; -ляска́ны; зак., што.

1. Пляскаючы, зрабіць плоскім, роўным.

П. кучу гліны.

2. Прыбіць, прыгнуць да чаго-н., прыціснуць уніз.

Град прыпляскаў да зямлі ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпляска́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпляшчу́ прыпле́шчам
2-я ас. прыпле́шчаш прыпле́шчаце
3-я ас. прыпле́шча прыпле́шчуць
Прошлы час
м. прыпляска́ў прыпляска́лі
ж. прыпляска́ла
н. прыпляска́ла
Загадны лад
2-я ас. прыпляшчы́ прыпляшчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпляска́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпляска́ць сов.

1. приплю́снуть, слегка́ расплю́щить;

2. (ударяя) заровня́ть, сровня́ть;

3. (пригнуть, прижать) приби́ть;

град ~ка́ў раслі́ну да зямлі́ — град приби́л расте́ние к земле́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпляска́ць, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

1. Пляскаючы, злёгку б’ючы, зрабіць плоскім, роўным. Прыпляскаць кучу гліны.

2. Прыбіць. прыгнуць да чаго‑н., прыціснуць уніз. [Кузьма] згроб .. [гной], прыпляскаў да таго, што на возе, і, абцёршы рукі аб балясіны драбінкі, а потым аб порткі, пагнаў каня. Нікановіч. Надоечы прайшоў цёплы спорны лівень, на дарогах прыпляскаў пыл. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приплю́снуть сов. прыпляска́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приплю́щить сов. прыпляска́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запляска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Зрабіць пляскатым.

З. цвік.

2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

З. лапатай зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпле́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпляскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпляска́ны

1. приплю́снутый, слегка́ расплю́щенный;

2. заро́вненный, сро́вненный;

3. приби́тый;

1-3 см. прыпляска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся. Пянкрат. Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка. Прокша.

запляска́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік. // Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)