прыплю́шчыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыплю́шчуся прыплю́шчымся
2-я ас. прыплю́шчышся прыплю́шчыцеся
3-я ас. прыплю́шчыцца прыплю́шчацца
Прошлы час
м. прыплю́шчыўся прыплю́шчыліся
ж. прыплю́шчылася
н. прыплю́шчылася
Дзеепрыслоўе
прош. час прыплю́шчыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыплю́шчыцца сов. прижму́риться, прищу́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // Прыплюшчыць вочы. — Што знарок? — прыплюшчылася Лёдзя і прыўзнялася на руках. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прижму́риться прыжму́рыцца, прымру́жыцца, прыплю́шчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыплю́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыплюшчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)