прыплю́шчваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыплю́шчваю прыплю́шчваем
2-я ас. прыплю́шчваеш прыплю́шчваеце
3-я ас. прыплю́шчвае прыплю́шчваюць
Прошлы час
м. прыплю́шчваў прыплю́шчвалі
ж. прыплю́шчвала
н. прыплю́шчвала
Загадны лад
2-я ас. прыплю́шчвай прыплю́шчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыплю́шчваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыплю́шчваць несов. прижму́ривать, прищу́ривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыплю́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыплюшчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Прыкрыць павекамі (вока, вочы).

П. вока.

|| незак. прыплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прижму́ривать несов. прыжму́рваць, прымру́жваць, прыплю́шчваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Прыплюшчваць вочы, сціскаючы павекі.

Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы.

Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажму́рыць, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы. [Хлопчык] жмурыць вочкі ад святла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы. І ўжо дзед стрэльбу да пляча прыставіў і жмурыцца пачаў левым вокам. Лынькоў. Аднойчы з калегам мы ляжалі на гарачым беразе і жмурыліся ад сонца, разглядаючы на гарызонце празрысты дымок парахода. Скрыган. // Прыплюшчвацца, прыкрывацца (пра вочы). Калі Павел на што-небудзь скардзіўся, вочы дзядзькі жмурыліся. Гроднеў. Ад нязвыклага зіхацення снегу самі жмурыліся вочы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жму́рыцьпрыплюшчваць вочы’. Рус. жму́рить, укр. жму́рити ’тс’, польск. дыял. żmurzyć, в.-луж. žmrikać ’маргаць’, н.-луж. zmriś ’маргаць, жмурыць’, чэш. žmukati ’жмурыцца ў гульні ў жмуркі’, уст. žmourati ’тс’, славац. žmuriť, славен. žmúriti, žmeriti ’жмурыць’, серб.-харв. жму́рити, жми́рити ’тс’, балг. дыял. жмуря (літ. жумя̀). Прасл. дыял. *žьmuriti ўтворана ў выніку метатэзы з *mьžuriti; параўн. мігаць, рус. мгновение, смежить (очи). Метатэза магла адбывацца пад уздзеяннем народна-этымалагічнага збліжэння з коранем *žьm‑ ’сціскваць’ (гл. жаць2). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; Фасмер, 2, 60; Міклашыч, 208; Брандт, РФВ, 23, 1, 87; Аппель, РФВ, 4, 3, 65; Махэк₂, 730; Скок, 2, 420; Праабражэнскі, 1, 235; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 8, 142. Ва ўкр. мружити, польск. mrużyć сувязь з маргаць, а не перастаноўка rż, на што ўказваюць апошнія (Брукнер, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)