прыпло́д, -у, М -дзе, м.

Патомства ў жывёл.

Штогодні п. авечак.

|| прым. прыпло́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпло́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыпло́д
Р. прыпло́ду
Д. прыпло́ду
В. прыпло́д
Т. прыпло́дам
М. прыпло́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпло́д, -ду м. припло́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпло́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне). Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Праз некаторы час прывезлі яшчэ некалькі зуброў, якія хутка далі прыплод. В. Вольскі. // Прырост у свойскіх жывёл. Штогодні прыплод у жывёлагадоўлі. □ [Нікадзім:] — Не, сынку. Буду рабіць па-свойму. Мне яна [карова] яшчэ і прыплод дасць, вось пабачыш. Лупсякоў. Калісь ляснік калоду Да хвоі прывязаў, Ад пчол лясных прыплоду І ўзятку іх чакаў. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпло́д ’нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне); прырост у свойскіх жывёл’ (ТСБМ, ТС), ’пазашлюбнае дзіця’ (Сл. ПЗБ), на прыпло́дак: ’на развод’ (Нар. Гом.). Рус. припло́д ’нованароджанае патомства, прырост у свойскіх жывёл’, дыял. припло́док ’дзіцяня жывёлы’, укр. приплі́д, приплі́докпрыплод’, польск. przypłodek ’тс’. Вытворныя з нулявым суфіксам і суфіксам ‑ак ад *прыпладзіць < пладзіць < плод (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

припло́д прыпло́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трусама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Трусіха, якая дае прыплод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўцама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Авечка, якая дае прыплод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпло́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае прыплод, які дае прыплод. Прыплодная самка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажарэ́б, -у, м. (спец.).

1. Жарабенне; роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц.

2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)