прыпая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Прырабіць паяннем.

П. ручку да чайніка.

2. што і каму. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм., неадабр.).

Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыпа́йванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыпа́йка, -і, ДМ -ЙЦЫ, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прыпа́йны, -ая, -ае і прыпа́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпая́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпая́ю прыпая́ем
2-я ас. прыпая́еш прыпая́еце
3-я ас. прыпая́е прыпая́юць
Прошлы час
м. прыпая́ў прыпая́лі
ж. прыпая́ла
н. прыпая́ла
Загадны лад
2-я ас. прыпая́й прыпая́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпая́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпая́ць сов., прям., перен. припая́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Прымацаваць, прырабіць паяннем. — Добрыя жарты... Абарвецца які правадок, чым цяпер яго прыпаяеш?.. Паслядовіч. Там [на заводзе] на вашых вачах збяруць І матор, і сярэбраны радыятар, Да яго па малому зубру Прыпаяюць старанна дзяўчаты. Панчанка.

2. перан. Разм. Прызначыць якое‑н. пакаранне. Перад вайной Аркашку прыпаялі моцна — дзесяць гадоў за калектыўны крадзеж. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́ечны гл. прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́йваць гл. прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́йны гл. прыпай, прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́йванне і прыпа́йка гл. прыпаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыпаяць што‑н. у многіх месцах, прыпаяць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылітава́ць сов., уст., см. прыпая́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)