прыпа́р, -у, м.

1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

Паўдзённы п.

2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

Жніўны п.

Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпа́рны, -ая, -ае.

Прыпарная пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыпа́р
Р. прыпа́ру
Д. прыпа́ру
В. прыпа́р
Т. прыпа́рам
М. прыпа́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пры́пар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́пар пры́пары
Р. пры́пару пры́параў
Д. пры́пару пры́парам
В. пры́пар пры́пары
Т. пры́парам пры́парамі
М. пры́пары пры́парах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыпа́р, -ру м.

1. зной, жара́ ж.;

2. прям., перен. страда́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́р, ‑у, м.

1. Душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца. Іскрыцца сонейка. Прыпар. Бялевіч. То ў бубны дахаў снежны вецер біў, То навальніца у прыпар грымела, Трубач над зыркім вогнішчам трубіў — І ўсё было да болю зразумела. Грахоўскі.

2. Напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва). Следам за сенакосам падыходзіў жніўны прыпар. Асіпенка. У самы прыпар прыехала на хутар бабка Югася, каб паглядзець дзяцей, пакуль маці і бацька будуць ўпраўляцца з касьбою і жнівом. С. Александровіч. // перан. Найбольш напружаная праца, якая наступае час ад часу, а таксама перыяд такой працы. Кафедры правяралі выкананне вучэбных планаў і паспешліва рыхтаваліся да чарговага інстытуцкага прыпару. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́па́р1, пры́пыр, прі́пър, прі́пыр ’душная гарачыня, спякота ў паветры ад сонца; напружаная летняя праца ў полі (у час касьбы, жніва)’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Шн. 2, Ласт., Касп., Хрэст. дыял., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС; полац., ушац., беш., віц., гарад., леп., ЛА, 2; в.-дзв., рас., полац., беш., барыс., акц., ЛА, 3), збіць пры́пар ’парабіць амаль усю работу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), прыпа́рка ’гарачае вільготнае надвор’е’ (Раст.), пріпа́р ’тс’ (Бяльк.), вытворныя прыпа́рніца, пры́парніца, пріпырніца, пры́парка ’пара збору ўраджаю; самы спякотны час летняй працы, калі больш за ўсё парыць’ (Нік. Очерки, Касп.; брасл., красл., Сл. ПЗБ; полац., сен., ЛА, 3), пры́парнік, пры́парніца ’той (тая), хто нанімаецца на працу на час напружанай летняй працы ў полі’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. дыял. припа́р, припа́рина, припа́рка ’гарачае надвор’е пасля дажджу; прыпарка’. Дэрываты ад прыпа́рыць < па́рыць (гл.).

Прыпа́р2 ’папар’ (Ян.). Параўн. рус. арханг. пропа́рить ’пакінуць пад папар (пра зямлю)’. Гл. папа́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпа́рніца, ‑ы, ж.

Абл. Перыяд найбольш напружанай працы, прыпар. — Так працавалі толькі ў прыпарніцу, а яны [калгаснікі] і цяпер узяліся. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́рыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпа́ру прыпа́рым
2-я ас. прыпа́рыш прыпа́рыце
3-я ас. прыпа́рыць прыпа́раць
Прошлы час
м. прыпа́рыў прыпа́рылі
ж. прыпа́рыла
н. прыпа́рыла
Загадны лад
2-я ас. прыпа́р прыпа́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпа́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зной м. спёка, -кі ж., спяко́та, -ты ж., гарачыня́, -ні ж., прыпа́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніцапрыпар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)