прыпазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

Трохі спазніцца.

Сёлета вясна прыпазнілася.

|| незак. прыпазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпазні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпазню́ся прыпо́знімся
2-я ас. прыпо́знішся прыпо́зніцеся
3-я ас. прыпо́зніцца прыпо́зняцца
Прошлы час
м. прыпазні́ўся прыпазні́ліся
ж. прыпазні́лася
н. прыпазні́лася
Загадны лад
2-я ас. прыпазні́ся прыпазні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпазні́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпазні́цца сов. запозда́ть, припозда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпазні́цца, ‑пазнюся, ‑познішся, ‑позніцца; зак.

Трохі спазніцца, затрымацца. Васіль паехаў на станцыю, як і загадаў яму старшыня, але прыпазніўся. Савіцкі. [Партызаны] прыпазніліся, выйшлі на дарогу ўжо на світанні. Быкаў. І хоць сёлетняя вясна прыпазнілася, яна таксама была цудоўная, можа нават самая найлепшая ад усіх ранейшых. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подзапозда́ть сов., прост. прыпазні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припозда́ть сов., прост. прыпазні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припоздни́ться сов., прост. прыпазні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпазня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да прыпазніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., з інф.

Разм. Затрымацца, прыпазніцца; замарудзіць. Колькі гора з .. [Рыгорам] бывае І ў часіну малацьбы. Ці асцё зарэжа ў воку, Ці змарудзіць сноп падаць. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замару́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным.

З. крок.

2. што. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

Надта з. выкананне пастановы.

3. без дап., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.

З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замару́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)