прынука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Прымушаць, патрабаваць.

П. да работы.

|| наз. прынука́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыну́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыну́каю прыну́каем
2-я ас. прыну́каеш прыну́каеце
3-я ас. прыну́кае прыну́каюць
Прошлы час
м. прыну́каў прыну́калі
ж. прыну́кала
н. прыну́кала
Загадны лад
2-я ас. прыну́кай прыну́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыну́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прынука́ць несов. понужда́ть, принужда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынука́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прынука́ю прынука́ем
2-я ас. прынука́еш прынука́еце
3-я ас. прынука́е прынука́юць
Прошлы час
м. прынука́ў прынука́лі
ж. прынука́ла
н. прынука́ла
Загадны лад
2-я ас. прынука́й прынука́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прынука́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прынука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Прымушаць, патрабаваць. Грыша пакрыўдзіўся на матчыну несправядлівасць і ўвесь дзень нічога ў рот не ўзяў, як ні прынукала маці. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыну́ка́ць, ’прымушаць, патрабаваць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ), пріну́кыць ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя назоўнікі прыну́ка ’прымус, прымушэнне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), пріну́ка ’тс’ (Бяльк.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ну́ка́цьЭСБМ адсутнічае), параўн. панука́ць (гл.), якое, верагодна, праз ну́ка́ць, адносяць да ўзмацняльнай часціцы ну (гл.). Больш абгрунтаванай падаецца версія аб праславянскім характары адносін *nukati () і *nu (ЭССЯ, 26, 30–32; 43–44). Прэфіксальныя ўтварэнні ўсходне-славянскага характару, параўн. рус. зах. принука́ть ’прымушаць’, укр. прину́кувати ’прымушаць, вымушаць’. Польск. przynukać, przynuka, верагодна, усходнеславянскія запазычанні (Брукнер, 352).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымушаць, вымушаць, змушаць, няволіць, прынявольваць, прынукаць, абавязваць; сілаваць, прысільваць (абл.); гнаць, прыганяць, прыціскаць, прыпіраць (перан.) □ цягнуць на вяроўцы, запрагаць у аглоблі, браць за горла

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)