прыназо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння, напр.: ад (сцяны), па (полі), перад (домам) і пад.

|| прым. прыназо́ўнікавы, -ая, -ае.

Прыназоўнікавае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыназо́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыназо́ўнік прыназо́ўнікі
Р. прыназо́ўніка прыназо́ўнікаў
Д. прыназо́ўніку прыназо́ўнікам
В. прыназо́ўнік прыназо́ўнікі
Т. прыназо́ўнікам прыназо́ўнікамі
М. прыназо́ўніку прыназо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыназо́ўнік м., грам. предло́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыназо́ўнік, ‑а, м.

Службовае слова, якое ўжываецца для сувязі паміж залежным назоўнікам, займеннікам або лічэбнікам і словам, якое ім кіруе, і выражае сінтаксічныя адносіны паміж імі, напрыклад: «за», «на», «каля».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предло́г​II грам. прыназо́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апасля́

прыназоўнік

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апры́ч

прыназоўнік

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вако́ла

прыназоўнік

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напро́ціў

прыназоўнік

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напярэ́сціжкі

прыназоўнік

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)