прымяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны; зак.

1. што і чаго. Дадаць, змешваючы.

П. саломы ў гліну.

2. Ублытаць, уцягнуць дарэмна (разм.).

Навошта вы мяне прымяшалі да гэтай справы?

|| незак. прыме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяша́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымяша́ю прымяша́ем
2-я ас. прымяша́еш прымяша́еце
3-я ас. прымяша́е прымяша́юць
Прошлы час
м. прымяша́ў прымяша́лі
ж. прымяша́ла
н. прымяша́ла
Загадны лад
2-я ас. прымяша́й прымяша́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прымяша́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымяша́ць сов., прям., перен. примеша́ть;

п. вады́ ў віно́ — примеша́ть воды́ в вино́;

мяне́ да гэ́тай спра́вы ~ша́лі — меня́ к э́тому де́лу примеша́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Змешваючы, дадаць у што‑н., да чаго‑н. — Бадыльнік, ведаеш, у ступе[Сцяпан] стаўчэ, тады прымяшае лісту, і махорка што называецца. Чарнышэвіч. — Пуд жытняга соладу... А яшчэ лепш, калі прымяшаць ячменю, — шаптаў, як вялікую тайну, на вуха Рэйтану стары Сядура. Лобан. // перан. Разм. Замяшаць, уцягнуць у што‑н. каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́шваць гл. прымяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примеша́ть сов., прям., перен. дамяша́ць; прымяша́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяша́ны прям., перен. приме́шанный; см. прымяша́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымясіць.

прыме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымясіць.

прыме́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​1 — прымясіць.

прыме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​2прымяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)