прымяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.

Ажыццявіць на справе.

П. веды на практыцы.

|| незак. прымяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прымяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымяню́ прыме́нім
2-я ас. прыме́ніш прыме́ніце
3-я ас. прыме́ніць прыме́няць
Прошлы час
м. прымяні́ў прымяні́лі
ж. прымяні́ла
н. прымяні́ла
Загадны лад
2-я ас. прымяні́ прымяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прымяні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымяні́ць сов. примени́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

Ажыццявіць на справе, выкарыстаць. Прымяніць вопыт. Прымяніць веды на практыцы. □ Яшчэ ў самым пачатку нашага стагоддзя вядомы вучоны-караблебудаўнік А. М. Крылоў прымяніў кіназдымачную камеру пры выпрабаванні ледакольнага карабля «Ярмак». «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымяні́ць ’ажыццявіць на справе, выкарыстаць’ (ТСБМ), прымяні́ць ’прыстасаваць’ (Бяльк.), прымені́цца ’налаўчыцца’ (ТС); сюды ж зваротныя прымяні́цца ’прыцэньвацца, прыкідваючы па грошах’ (брагін., З нар. сл.), прыміня́цца ’тс’ (Бяльк.) з, відаць, першасным значэннем. Прыставачна-суфіксальнае да ме́на ’абмен’ (гл.). Параўн. аналагічныя рус. арханг. примени́ть ’ажыццявіць; выкарыстаць’, свярдл. примени́ться ’прыцаніцца’, укр. приміни́тися ’прыстасавацца’. Паводле Пацюпы (Гармонія, 11), “славянізм”, з рус. примени́ть ’выкарыстаць’, што, відаць, можна сцвярджаць толькі ў дачыненні да літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дастасава́льны, -ая, -ае.

Які можна дастасаваць, прымяніць.

|| наз. дастасава́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяні́мы, -ая, -ае.

Такі, які можна прымяніць.

П. спосаб.

|| наз. прымяні́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амнісці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

Прымяніць (прымяняць) амністыю да каго-н.

А. засуджаных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прымяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна прымяніць, выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)