прымо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -мо́ўк, -кла; -ні́; зак. (разм.).

Прыціхнуць, замоўкнуць.

Птушкі прымоўклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымо́ўкнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымо́ўкну прымо́ўкнем
2-я ас. прымо́ўкнеш прымо́ўкнеце
3-я ас. прымо́ўкне прымо́ўкнуць
Прошлы час
м. прымо́ўк прымо́ўклі
ж. прымо́ўкла
н. прымо́ўкла
Загадны лад
2-я ас. прымо́ўкні прымо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прымо́ўкшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымо́ўкнуць сов. примо́лкнуть, приумо́лкнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прымоўк, ‑ла; зак.

Разм. Спыніць размову, спевы, крык і пад.; прыціхнуць, замоўкнуць. Старая зразумела, што хлапец не хоча сур’ёзна адказваць на яе пытанні, таму зноў прымоўкла. Кулакоўскі. У седлавіне прымоўклі, прыціхлі, і вецер неўзабаве данёс прыцішаны адлегласцю голас. Быкаў. Салаўі адразу ж прымоўклі — мусіць, пераканаліся, што жаб перакрычаць сёння ім не ўдасца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приумо́лкнуть сов., разг. прымо́ўкнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымоўкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

примо́лкнуть сов. прымо́ўкнуць; (притихнуть) прыці́хнуць, сці́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)