зернеачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Аддзяленне ад зерня ўсіх пабочных прымешак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэвасто́й, ‑ю, м., зб.

Сукупнасць дрэў, якія ўтвараюць лес або ўчастак лесу. Цяпер дуб сустракаецца.. [у Падмаскоўі] уперамешку з елкай, бярозай, ліпай і сасной або сам удзельнічае ў дрэвастоі толькі як невялікі прымешак. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліх, ‑у, м.

Спец. Асадак з зерняў цяжкіх мінералаў, які атрымліваецца пры прамыўцы вадою рыхлых ці здробненых горных народ і руд. // Пясок, які змяшчае ў сабе золата ці плаціну, прамыты і прасеяны для выдалення прымешак.

[Ням. Schlich.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)