прыме́ціцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыме́чуся |
прыме́цімся |
| 2-я ас. |
прыме́цішся |
прыме́ціцеся |
| 3-я ас. |
прыме́ціцца |
прыме́цяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыме́ціўся |
прыме́ціліся |
| ж. |
прыме́цілася |
| н. |
прыме́цілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыме́цься |
прыме́цьцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыме́ціўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціць ’заўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр. примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус. приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́тить ’заўважыць’, приме́тный, приме́тливый ’прыметны, заўважны’, польск. przymiot ’прымета, адзнака’, чэш. přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж. přimjet, н.-луж. pśimjet, серб.-харв. приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл. *primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)