прыме́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыме́руся прыме́рымся
2-я ас. прыме́рышся прыме́рыцеся
3-я ас. прыме́рыцца прыме́рацца
Прошлы час
м. прыме́рыўся прыме́рыліся
ж. прыме́рылася
н. прыме́рылася
Загадны лад
2-я ас. прыме́рся прыме́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыме́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыме́рыцца сов. приме́риться; наце́литься; пригото́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Прыладзіцца, намерыцца зрабіць што‑н. Ля адчыненага акенца Міхась яшчэ раз прымерыўся і нарэшце выняў з кішэні гранату. Якімовіч. Вось праціўнікі яшчэ раз прымерыліся, папрасілі локці, каб былі строга на адной лініі, пераглянуліся, і барацьба пачалася. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приме́риться сов. (приноровиться, изловчиться) разг. прыме́рыцца, паме́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымеркава́цца, ‑мяркуюся, ‑мяркуешся, ‑мяркуецца; зак.

Сабрацца, прымерыцца, падрыхтавацца што‑н. зрабіць, улічыўшы абставіны. Прымеркавацца перайсці дарогу. Толькі я прымеркаваўся скочыць — мяне схапілі за руку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)