прыме́рацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыме́раюся прыме́раемся
2-я ас. прыме́раешся прыме́раецеся
3-я ас. прыме́раецца прыме́раюцца
Прошлы час
м. прыме́раўся прыме́раліся
ж. прыме́ралася
н. прыме́ралася
Загадны лад
2-я ас. прыме́райся прыме́райцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыме́раўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыме́рацца сов. приме́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́рацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Вызначыць сваю адпаведнасць з кім‑, чым‑н. (па якіх‑н. якасцях, асаблівасцях). Затым .. [Фішар] прымераўся да глыбіні — бруствер яшчэ не дасягаў і грудзей. Быкаў. [Архіп Спірыдонавіч] парашыў паглядзець, як .. [сыны] жывуць, нават неяк прымерацца да іх жыцця. «Маладосць».

2. Разм. Прыстасавацца, прызвычаіцца да чаго‑н. Да крокаў тваіх я імкнуўся прымерацца, Наперад не лезучы гвалтам. Панчанка. [Кручанюк] патроху звыкся са сваёю славаю, добра прымераўся да розных трыбун і пачынаў ужо адчуваць сябе незаменным чалавекам для грамадства. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымерваць — прымераць і прымервацца — прымерацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымерацца.

2. Зал. да прымерваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымерацца.

2. Зал. да прымяраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыме́руся прыме́рымся
2-я ас. прыме́рышся прыме́рыцеся
3-я ас. прыме́рыцца прыме́рацца
Прошлы час
м. прыме́рыўся прыме́рыліся
ж. прыме́рылася
н. прыме́рылася
Загадны лад
2-я ас. прыме́рся прыме́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыме́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыме́рвацца несов.

1. примеря́ться, приме́риваться; см. прыме́рацца;

2. примеря́ться, приме́риваться; наце́ливаться; пригота́вливаться, приготовля́ться, гото́виться;

3. страд. приме́риваться, примеря́ться; см. прыме́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)