прымасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны; зак., што (разм.).

Паставіць, пакласці (у нязручным месцы).

П. рэчы на лаўцы.

|| незак. прымо́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымасці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прымашчу́ прымо́сцім
2-я ас. прымо́сціш прымо́сціце
3-я ас. прымо́сціць прымо́сцяць
Прошлы час
м. прымасці́ў прымасці́лі
ж. прымасці́ла
н. прымасці́ла
Загадны лад
2-я ас. прымасці́ прымасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прымасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прымасці́ць сов., разг. примости́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Разм. Размясціць дзе‑н., пакласці, паставіць каля чаго‑н., да чаго‑н. (звычайна з цяжкасцю, у нязручным месцы). Падняўшы верхнюю лаўку, .. [жанчына] паклала на яе чамадан, потым узяла рэчы .. і прымасціла іх у кутку на ніжняй лаўцы. Ракітны. [Ластаўка] трымала ў дзюбцы саломінку і ніяк не здагадвалася, куды зручней яе прымасціць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́шчваць гл. прымасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примости́ть сов., разг. прымасці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымошчваць — прымасціць і прымошчвацца — прымасціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстасава́ць ’зрабіць прыгодным, прымасціць, прыладзіць, прымеркаваць’ (ТСБМ), прыстасова́ты ’тс’ (кам., Жыв. НС). З польск. przystosować (się) ’прыспасобіць, прымяніць’. Гл. яшчэ стасу́нкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)