прыма́заць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыма́жу |
прыма́жам |
| 2-я ас. |
прыма́жаш |
прыма́жаце |
| 3-я ас. |
прыма́жа |
прыма́жуць |
| Прошлы час |
| м. |
прыма́заў |
прыма́залі |
| ж. |
прыма́зала |
| н. |
прыма́зала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыма́ж |
прыма́жце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыма́заўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыма́заць сов., в разн. знач. прима́зать;
п. глі́най цаглі́ну — прима́зать гли́ной кирпи́ч;
п. пяць рублёў — карт. прима́зать пять рубле́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.
1. Злёгку, тонкім слоем замазаць. Госць адрэзаў ад доўгай булкі не па-тутэйшаму тоўстую лусту, нажом зачэрпаў са слоіка мармеладу, цераз сілу культурна прымазаў хлебныя ноздры чырвоным. Брыль.
2. Прымацаваць дзе‑н., далучыць да чаго‑н., замазваючы чым‑н. клейкім. Бабура на скорую руку залажыў дзірку зверху печы кавалкам іржавай бляхі і прымазаў глінаю, каб хоць дым не валіў на хату. Колас.
3. Разм. Змазаўшы чым‑н., прыгладзіць (валасы).
4. перан. Разм. Уладкаваць куды‑н. Томчак падарыў .. [Барылу] свой плюшавы камзол з галунамі і «прымазаў» у солтысы. Бажко.
5. У азартных гульнях — дадаць сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымазаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прымазаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прима́зать сов., разг., в разн. знач. прыма́заць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыма́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымазваць — прымазаць і прымазвацца — прымазацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́заны в разн. знач. прима́занный; см. прыма́заць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыма́зваць несов., в разн. знач. прима́зывать; см. прыма́заць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымазваць — прымазаць.
2. У азартных гульнях — грошы, якія дадаюцца кім‑н. да стаўкі якога‑н. іграка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)