прыма́зацца, -а́жуся, -а́жашся, -а́жацца; -а́жся; зак. (разм.).

1. Бесцырымонна або з карыслівымі мэтамі прымкнуць да чаго-н., пранікнуць у якую-н. кампанію, асяроддзе, грамаду.

2. У азартных гульнях: прыняць удзел у гульні, дадаўшы якую-н. суму да стаўкі іграка.

|| незак. прыма́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыма́зацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыма́жуся прыма́жамся
2-я ас. прыма́жашся прыма́жацеся
3-я ас. прыма́жацца прыма́жуцца
Прошлы час
м. прыма́заўся прыма́заліся
ж. прыма́залася
н. прыма́залася
Загадны лад
2-я ас. прыма́жся прыма́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыма́заўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыма́зацца сов., в разн. знач. прима́заться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыма́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.

1. Разм. Прыгладзіць сабе валасы, змазаўшы іх чым‑н.

2. перан. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. — А ці не думаеце вы, што ён [Саўка] прымазаўся да паўстанцаў? — пытае ўсё той жа Бірка. Колас.

3. У азартных гульнях — прыняць удзел у гульні, дадаўшы сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прима́заться прост., в разн. знач. прыма́зацца, мног. папрыма́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыма́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымазваць — прымазаць і прымазвацца — прымазацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыма́звацца несов., возвр., страд. прима́зываться; см. прыма́зацца, прыма́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыма́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымазацца.

2. Зал. да прымазваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыма́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Прымазацца, прымкнуць да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысе́брыццапрымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́цца ’падсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)