прыляга́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак., да чаго.

1. Шчыльна ахопліваць, аблягаць.

Сукенка прылягае да таліі.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да чаго-н.

Поле прылягае да лесу.

|| зак. прыле́гчы, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыляга́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыляга́ю прыляга́ем
2-я ас. прыляга́еш прыляга́еце
3-я ас. прыляга́е прыляга́юць
Прошлы час
м. прыляга́ў прыляга́лі
ж. прыляга́ла
н. прыляга́ла
Загадны лад
2-я ас. прыляга́й прыляга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыляга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыляга́ць (да чаго і без дап.) несов., в разн. знач. прилега́ть (к чему и без доп.);

суке́нка ~га́е да це́ла — пла́тье прилега́ет к те́лу;

по́ле ~га́е да ле́су — по́ле прилега́ет к ле́су

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прылегчы.

2. да чаго. Размяшчацца блізка да чаго‑н., знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чаго‑н.; прымыкаць да чаго‑н. Да Ямскіх — вёскі і поля — прылягае лес і балота. Пташнікаў. Хлеў прылягае да хаты, а пуня да хлява, вугламі на захад. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляга́нне ср. прилега́ние; см. прыляга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхлу́пнуць

‘адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адхлу́пне адхлу́пнуць
Прошлы час
м. адхлу́пнуў адхлу́пнулі
ж. адхлу́пнула
н. адхлу́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час адхлу́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

подлега́ть несов. падляга́ць; (ложиться рядом — ещё) прыляга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыляга́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. прылягаць — прылегчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла; -ля́ж; зак.

1. гл. прылягаць.

2. Легчы ненадоўга.

П. адпачыць.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схіліцца, прыгнуцца.

Збажына прылягла ад дажджу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́біцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -біцца; незак.

1. Аб валасах, поўсці: станавіцца тарчма.

Валасы на галаве дыбіліся ад ветру.

2. Аб вопратцы — не гладка прылягаць, тапырыцца.

Пінжак на ім дыбіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)