прыла́джвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыла́джваюся прыла́джваемся
2-я ас. прыла́джваешся прыла́джваецеся
3-я ас. прыла́джваецца прыла́джваюцца
Прошлы час
м. прыла́джваўся прыла́джваліся
ж. прыла́джвалася
н. прыла́джвалася
Загадны лад
2-я ас. прыла́джвайся прыла́джвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыла́джваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыла́джвацца несов.

1. прима́щиваться, пристра́иваться;

2. пристра́иваться, устра́иваться;

3. перен. пристра́иваться;

4. (вырабатывать навык) приспоса́бливаться, принора́вливаться; прила́живаться;

1-4 см. прыла́дзіцца;

5. страд. прила́живаться, приде́лываться; пристра́иваться; приставля́ться; подгоня́ться, пригоня́ться; см. прыла́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыладзіцца.

2. Зал. да прыладжваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Размясціцца дзе-н., каля каго-, чаго-н.

П. на краі лаўкі.

2. Уладкавацца, трапіць на работу, службу і пад. (разм.).

П. на працу.

3. Прыстасавацца, набыць навык рабіць што-н.

П. пісаць левай рукой.

4. Прымазацца, далучыцца да каго-, чаго-н. з карыслівымі мэтамі (разм.).

П. да чужой славы.

|| незак. прыла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прила́живаться возвр., страд. прыла́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принора́вливаться

1. прымярко́ўвацца; прыла́джвацца, прыстасо́ўвацца; см. принорови́ться;

2. страд. прымярко́ўвацца; прыла́джвацца, прыстасо́ўвацца; см. принора́вливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прынаджваць — прыладзіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. прыладжвацца — прыладзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мясце́рыцца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ушац., Нар. сл.). Скажоная на рускі лад форма бел. майстравицца ’тс’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

майстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Разм. Прыстройвацца, прыладжвацца. Хлопчык прайшоў з цацкамі ў сталовую, там ён завёў аўтамабіль і пусціў, а потым стаў майстравацца, каб сесці на каня. Гурскі.

2. Зал. да майстраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подгоня́ться страд.

1. падганя́цца;

2. падганя́цца, прыганя́цца, дапуска́цца; прыла́джвацца, прыстро́йвацца; см. подгоня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)