прыкіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыстаць да вельмі нагрэтага дна і сценак пасудзіны.
Варэнне прыкіпела да чыгуна.
2. перан., да каго-чаго. Ужыв. пераважна са словамі «душа», «сэрца» і пад. Захапіўшыся, вельмі прывязацца да чаго-н.
Душой п. да мора. П. сэрцам да работы.
|| незак. прыкіпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыкіпе́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыкіплю́ |
прыкіпі́м |
| 2-я ас. |
прыкіпі́ш |
прыкіпіце́ |
| 3-я ас. |
прыкіпі́ць |
прыкіпя́ць |
| Прошлы час |
| м. |
прыкіпе́ў |
прыкіпе́лі |
| ж. |
прыкіпе́ла |
| н. |
прыкіпе́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыкіпе́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыкіпе́ць сов., разг. прикипе́ть;
◊ як сеў, дык і ~пе́ў — погов. сел и — ни с ме́ста
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыкіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыстаць, прыгарэць пры кіпенні. Малако прыкіпела. // Наогул прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Відаць, ад таго часу, як іх купілі, яны [боты] ні разу не чысціліся, не бачылі ні ваксы, ні нават шмальцу. Затое на іх ляжала і прыкіпела да іх скарынка зямлі. Дамашэвіч.
2. перан. Прывязацца да каго‑, чаго‑н. Алена сэрцам адчувала, што хлопец гэтак прыкіпеў да яе не для забавы, а мае нейкі сур’ёзны намер. Сабаленка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закіпець з малаком (пра забеленую страву). Сіраце прыкіпіць у жываце. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыкіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прикипе́ть сов., разг. прыкіпе́ць, мног. папрыкіпа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папрыкіпа́ць, ‑ае; зак.
Разм. Прыкіпець у многіх месцах. Варэнне папрыкіпала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)