прыкіда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыкіда́юся прыкіда́емся
2-я ас. прыкіда́ешся прыкіда́ецеся
3-я ас. прыкіда́ецца прыкіда́юцца
Прошлы час
м. прыкіда́ўся прыкіда́ліся
ж. прыкіда́лася
н. прыкіда́лася
Загадны лад
2-я ас. прыкіда́йся прыкіда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыкіда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкіда́цца несов.

1. (кім, чым) (принимать вид) прики́дываться, притворя́ться, представля́ться; (изображать) представля́ть (кого, что), ко́рчить (кого, что), разы́грывать (кого, что);

2. разг. (приставать — о болезни) прики́дываться;

1, 2 см. прыкі́нуцца;

3. страд. прибра́сываться; прики́дываться; набавля́ться; прикрыва́ться; см. прыкіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкіда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкінуцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі. Колас. Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі. С. Александровіч. Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі. Гартны.

3. Зал. да прыгадаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак. (разм.).

1. кім-чым. Тое, што і прытварыцца.

П. хворым.

Прыкінуўся, што нічога неразумее.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу).

Вогнік прыкінуўся.

|| незак. прыкіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкіда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыкіда́цца — прыкінуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

примётыватьсяII несов., страд. прыкіда́цца, прыкі́двацца, падкіда́цца, падкі́двацца; см. примётыватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прики́дываться несов.

1. прыкі́двацца; см. прики́нуться;

2. страд. прыкіда́цца, прыкі́двацца; см. прики́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)