прыкуры́ць, -уру́, -у́рыш, -у́рыць; -у́раны; зак., што.

Запаліць папяросу.

|| незак. прыку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыку́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкуры́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкуру́ прыку́рым
2-я ас. прыку́рыш прыку́рыце
3-я ас. прыку́рыць прыку́раць
Прошлы час
м. прыкуры́ў прыкуры́лі
ж. прыкуры́ла
н. прыкуры́ла
Загадны лад
2-я ас. прыкуры́ прыкуры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкуры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыкуры́ць сов. прикури́ть;

даць п. — дать прикури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што і без дап.

Запаліць папяросу ад чаго‑н. (запалкі, іншай папяросы і пад.). Дрыжачымі ад хвалявання рукамі.. [паручнік] запаліў запалку і прыкурыў даўно патухлую цыгару. Якімовіч. Усклаўшы карчы на агонь, Высейка прыкурыў ад галавешкі і доўга маўчаў. Бялевіч. — Прабачце, пане, дазвольце прыкурыць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкурыць; прыпаліць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прикури́ть сов. прыкуры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Запаліць ад ужо запаленага.

П. лучыну.

2. Трохі падпаліць (разм.).

П. пірог. П. валёнкі пры сушцы.

3. Прыкурыць (разм.).

|| незак. прыпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыку́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкурваць — прыкурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запальні́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і запальнічка. Захінаючы ад ветру трафейную запальніцу, старшына згорбіўся, каб прыкурыць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)