прызіра́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прызіра́юся |
прызіра́емся |
| 2-я ас. |
прызіра́ешся |
прызіра́ецеся |
| 3-я ас. |
прызіра́ецца |
прызіра́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
прызіра́ўся |
прызіра́ліся |
| ж. |
прызіра́лася |
| н. |
прызіра́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прызіра́йся |
прызіра́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
прызіра́ючыся |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Прызіра́цца ’ўглядацца, прыглядацца’ (маст., гарад., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы), сюды ж вытворныя назоўнікі, відаць, іранічныя назвы, пра што сведчыць і канец слова, аформлены “польскім суфіксам” ‑дло: прызіра́дло, прызыра́дло ’люстра’ (баран., іван., Сл. Брэс.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад звязанага ў сучаснай мове кораня ‑з(і/о)р‑ > параўн. рус. старое зреть, укр. зрі́ти < прасл. *zьrěti. З улікам ст.-слав. призирати ’глядзець’ трэба канстатаваць, прынамсі, усходнеславянскае паходжанне дзеяслова; параўн. рус. арл. призира́ться ’прыглядацца’, укр. призира́тися ’прыглядацца’. Сюды ж прызо́рысты ’падслепаваты, блізарукі’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)