прызыўны́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу.

П. ўзрост.

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызы́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прызы́ўны прызы́ўная прызы́ўнае прызы́ўныя
Р. прызы́ўнага прызы́ўнай
прызы́ўнае
прызы́ўнага прызы́ўных
Д. прызы́ўнаму прызы́ўнай прызы́ўнаму прызы́ўным
В. прызы́ўны (неадуш.)
прызы́ўнага (адуш.)
прызы́ўную прызы́ўнае прызы́ўныя (неадуш.)
прызы́ўных (адуш.)
Т. прызы́ўным прызы́ўнай
прызы́ўнаю
прызы́ўным прызы́ўнымі
М. прызы́ўным прызы́ўнай прызы́ўным прызы́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прызыўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прызыўны́ прызыўна́я прызыўно́е прызыўны́я
Р. прызыўно́га прызыўно́й
прызыўно́е
прызыўно́га прызыўны́х
Д. прызыўно́му прызыўно́й прызыўно́му прызыўны́м
В. прызыўны́ (неадуш.)
прызыўно́га (адуш.)
прызыўну́ю прызыўно́е прызыўны́я (неадуш.)
прызыўны́х (адуш.)
Т. прызыўны́м прызыўно́й
прызыўно́ю
прызыўны́м прызыўны́мі
М. прызыўны́м прызыўно́й прызыўны́м прызыўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прызыўны́ воен. призывно́й;

п. ўзро́ст — призывно́й во́зраст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які нясе ў сабе прызыў, заклік, гучыць як заклік. Дастаіш да васьмі гадзін і пачуеш, як з усіх бакоў паляцяць да цябе прызыўныя заводскія гудкі. Кулакоўскі. Зазвінелі прызыўныя песні аб вызвалены, зазвінелі яны ад Белага да Чорнага мора, і ад усходу сонца і да захаду сонца... Купала.

прызыўны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу. Прызыўны ўзрост. Прызыўная камісія. Прызыўны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

призывно́й

1. прил., воен. прызыўны́;

2. сущ., воен., уст. прызыўні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́клік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Кліч, прызыўны гук.

Птушыны з.

2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды-н.

Пачуць чый-н. з.

Адгукнуцца на чый-н. з.

З. на дапамогу.

3. Зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.

|| прым. за́клікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.

Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы. Чорны. // Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт». Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пункт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, якое характарызуецца пэўнымі адзнакамі і можа быць выкарыстана для неабходных дзеянняў.

Камандны п.

Зборны п.

Прызыўны п.

Перагаворны п.

Самы высокі п. гары.

2. Асобнае палажэнне, раздзел у складзе чаго-н. (дакумента, выкладання і пад.).

Асноўныя пункты даклада.

Выкласці па пунктах (таксама перан.: паслядоўна).

3. Асобны момант, перыяд у развіцці падзей, дзеяння.

Кульмінацыйны п.

4. Асноўнае паняцце геаметрыі, а таксама механікі, фізікі — месца, якое не мае вымярэння, мяжа адрэзка лініі.

П. перасячэння прамых.

П. апоры.

П. прылажэння сіл.

П. сонцастаяння.

5. Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан.

П. замярзання.

П. плаўлення.

Населены пункт — горад, пасёлак, вёска і пад., дзе пастаянна жывуць людзі.

Пункт погляду (або гледжання) на што — чыя-н. думка, погляд на што-н.

У мяне на гэта свой пункт погляду.

|| памянш. пу́нкцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́клік, ‑у, м.

1. Кліч, прызыўны гук. [Коля і Дзіма] стаялі так сцішыўшыся, чакаючы, ці не паўторыцца яшчэ раз гэты жывы дзіўны гук, у якім нават тугое на слых вуха магло ўлавіць нейкі трывожны заклік. Якімовіч. А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? Ці, заклік чуючы, знарок заварушылася глушыца? А. Вольскі.

2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды‑н. Пачулі працавітыя людзі заклік свайго збаўцы, і пакінулі яны хто молат, хто кельню, хто плуг, хто серп і валам павалілі да свайго волата. Пальчэўскі.

3. Прапанова або патрабаванне дзейнічаць, паводзіць сябе пэўным чынам. Пры .. [Нявідным] было некалькі брашур.., адозвы да працоўнай беднаты з заклікам адкрыта ўступаць у бой з класавым ворагам. Колас. [Ніна] выступае з заклікам, каб кожны інжынер меў асабісты план удзелу ў асваенні новай прадукцыі. Шыцік. // Вусны або пісьмовы зварот, які ў кароткай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг. Першамайскія заклікі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)