пры́зма
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пры́зма |
пры́змы |
| Р. |
пры́змы |
пры́змаў |
| Д. |
пры́зме |
пры́змам |
| В. |
пры́зму |
пры́змы |
| Т. |
пры́змай пры́змаю |
пры́змамі |
| М. |
пры́зме |
пры́змах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пры́зма, -ы, мн. -ы, -зм і -змаў, ж.
1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі — паралелаграмамі.
2. Частка аптычнага прыбора — прадмет такой формы з празрыстага рэчыва.
◊
Праз прызму чаго (глядзець, успамінаць і пад.; кніжн.) — не непасрэдна, з апасродкаваным уплывам якіх-н. прамежкавых фактараў.
Адлюстраваць падзеі праз прызму свайго разумення і сваіх адносін.
|| прым. прызматы́чны, -ая, -ае.
Прызматычнае шкло.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́зма ж., мат., физ. при́зма;
◊ праз ~му — (чаго) сквозь при́зму (чего)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́зма, ‑ы, ж.
Спец.
1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.
2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.
•••
Праз прызму чаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення. С. Александровіч.
[Грэч. prisma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́зма ’вяроўка, скручаная з лазы, для замацавання дэталяў сахі’ (Скарбы). Гл. прызьмо́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паралелепі́пед, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
У матэматыцы: прызма, асновай якой з’яўляецца паралелаграм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
при́зма мат., физ. пры́зма, -мы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чатырохгра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры грані. Чатырохгранная прызма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка. Трохвугольная прызма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многастаро́нні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае некалькі старон. Многастаронняя прызма.
2. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў, удзельнікаў чаго‑н. Многастаронні дагавор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)