прыжда́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыжду́ прыжджо́м
2-я ас. прыжджэ́ш прыжджаце́
3-я ас. прыжджэ́ прыжду́ць
Прошлы час
м. прыжда́ў прыжда́лі
ж. прыжда́ла
н. прыжда́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прыжда́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыжда́ць, ‑жду, ‑жджэш, ‑жджэ; ‑жджом, ‑жджаце; зак., каго-чаго.

Разм. Дажыць да таго часу, пакуль споўніцца якое‑н. жаданне, ажыццявіцца што‑н. жаданае; дачакацца. Светлай прыждалі часіны. Пілы, сякеры бяры, На папялішчах-руінах Новыя ўстануць муры. А. Александровіч. — От ты ўжо і ўнука прыждаў, — усміхнуўся Мацвей, гледзячы брату ў твар. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыжда́ць ’дажыць да таго часу, пакуль здзейсніцца якое-небудзь жаданне, ажыццявіцца жаданае; дачакацца’ (ТСБМ, Бір. дыс., Вяр.), прыжда́ты, пріжда́цца ’тс’ (Бяльк.; кам., Жыв. НС). Прэфіксальнае ўтварэнне да слаба зафіксаванага ждаць (гл.) < прасл.*žьdati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)