прыду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Стварыць у думках, вынайсці, здагадацца што-н. зрабіць.

П. мелодыю.

П. адгаворку.

2. каго-што і з дадан. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе.

Ты ўсё прыдумаў, гэтага там не было.

|| незак. прыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́маць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыду́маю прыду́маем
2-я ас. прыду́маеш прыду́маеце
3-я ас. прыду́мае прыду́маюць
Прошлы час
м. прыду́маў прыду́малі
ж. прыду́мала
н. прыду́мала
Загадны лад
2-я ас. прыду́май прыду́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыду́маўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыду́маць сов.

1. приду́мать;

2. (солгать) приду́мать, вы́думать, сочини́ть, измы́слить;

3. (добавить вымышленное) примы́слить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць. Колас. Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара. Брыль. // Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці. Галавач. — Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў. Брыль. Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай. Мележ.

2. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́думаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Прыдумаць тое, чаго не было, сфантазіраваць.

2. Прыдумаць, вынайсці, стварыць.

В. новы апарат.

|| незак. выдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е, выду́мваць, -аю, -аеш, -ае і выду́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примы́слить сов., книжн. прыду́маць;

примы́слить коне́ц расска́за прыду́маць кане́ц апавяда́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изобрести́ сов. вы́найсці; (придумать) прыду́маць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

1. Вынайсці, стварыць, прыдумаць многа чаго-н.

Н. розных цацак для дзяцей.

2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы.

Н. несусветных страхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приду́мать сов. прыду́маць, мног. папрыдумля́ць, папрыду́мваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што (разм.).

1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго-н.

П. разнастайныя прыборы.

2. і без дап. Нахлусіць многае пра каго-, што-н.

Павыдумлялі розныя небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)