прыдры́паць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыдры́паю прыдры́паем
2-я ас. прыдры́паеш прыдры́паеце
3-я ас. прыдры́пае прыдры́паюць
Прошлы час
м. прыдры́паў прыдры́палі
ж. прыдры́пала
н. прыдры́пала
Загадны лад
2-я ас. прыдры́пай прыдры́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыдры́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прыдры́паць экспр. ’прыдыбаць, прыйсці з цяжкасцю’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дры́паць разм. ’ісці, дробна і часта ступаючы’ (ТСБМ; у ЭСБМ адсутнічае), якое, безумоўна, узыходзіць да прасл. *dripati (ЭССЯ, 5, 115; тут падаецца адзначанае слоўнікам Байк. і Некр. дры́паць ’брудзіць падол’), параўн. адно са знач. чэш. drpačʼ ’дробненька хадзіць’, а таксама ўкр. придрі́патися ’прыйсці ў слату’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 2, 128 (пад дри́пи).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)