прыдо́брыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыдо́бруся прыдо́брымся
2-я ас. прыдо́брышся прыдо́брыцеся
3-я ас. прыдо́брыцца прыдо́брацца
Прошлы час
м. прыдо́брыўся прыдо́брыліся
ж. прыдо́брылася
н. прыдо́брылася
Загадны лад
2-я ас. прыдо́брыся прыдо́брыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыдо́брыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыдо́брыцца сов. поддо́бриться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдо́брыцца, ‑добруся, ‑добрышся, ‑добрыцца; зак.

Выклікаць чыю‑н. прыхільнасць да сябе, увайсці ў ласку да каго‑н., робячы паслугі, падарункі і пад.; паддобрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдо́брыцца ’выклікаць чыю-небудзь прыхільнасць да сябе, увайсці ў ласку да каго-небудзь, робячы паслугі, падарункі і пад.; паддобрыцца’ (ТСБМ), прыдабры́цца ’прыкінуцца добрым’ (ашм., Стан.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад добр‑, гл. добры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыдо́брывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прыдобрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́дабра (прі́дыбра) ’закраса; затаўка’ (Бяльк.; клім., ЛА, 4). Відаць, ад прыдо́брыць ’палепшыць’ (гл. прыдобрыцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)