Прыдзі́ў ’сурокі’ (віл., Сл. ПЗБ). Верагодна, прыставачна-бяссуфікснае ўтварэнне ад незафіксаванага *прыдзіві́ць/*прыдзіві́цца ’сурочыць’ < дзіві́ць/‑цца (гл.). Фармальна сюды ж таксама пін. прыды́ў у выразе на прыды́ў ’на выгляд’: у саду вышенька на прыды́ў чырвоная (Доўн.-Зап., Пін.), аднак, яно, відаць, з польск. na przędziw ’на дзіва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пры́джу пры́дзім
2-я ас. пры́дзіш пры́дзіце
3-я ас. пры́дзіць пры́дзяць
Прошлы час
м. пры́дзіў пры́дзілі
ж. пры́дзіла
н. пры́дзіла
Загадны лад
2-я ас. пры́дзь пры́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пры́дзячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Про́дзіў ’цуда з цудаў’ (Нас.): нейкий продзіў тут случыўся. З польск. przedziw(y) ’тс’, якое, магчыма, ад прым. przedziwny ’дзіўны; вычварны’, дзе prze‑ — прыстаўка са значэннем найвышэйшай ступені; dziwny, гл. дзіва. Гл. таксама прыдзіў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)