прыдзі́рлівы, -ая, -ае.

Схільны прыдзірацца да кожнай дробязі.

П. тон.

Прыдзірлівыя патрабаванні.

|| наз. прыдзі́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдзі́рлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыдзі́рлівы прыдзі́рлівая прыдзі́рлівае прыдзі́рлівыя
Р. прыдзі́рлівага прыдзі́рлівай
прыдзі́рлівае
прыдзі́рлівага прыдзі́рлівых
Д. прыдзі́рліваму прыдзі́рлівай прыдзі́рліваму прыдзі́рлівым
В. прыдзі́рлівы (неадуш.)
прыдзі́рлівага (адуш.)
прыдзі́рлівую прыдзі́рлівае прыдзі́рлівыя (неадуш.)
прыдзі́рлівых (адуш.)
Т. прыдзі́рлівым прыдзі́рлівай
прыдзі́рліваю
прыдзі́рлівым прыдзі́рлівымі
М. прыдзі́рлівым прыдзі́рлівай прыдзі́рлівым прыдзі́рлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыдзі́рлівы приди́рчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які часта і да ўсяго прыдзіраецца, вышуквае ва ўсім недахопы. Ад бяздзеяння, нуды і зайздрасці здаровым таварышам камандзір стаў неспакойным, прыдзірлівым. Брыль. Якая ні прыдзірлівая была пані, але хваліла Васілене за ўмельства. Броўка. Патрабавальная і прыдзірлівая камісія заўважае кожную шчыліну ў дзвярах, дрэнна закітаваную шыбу, няроўна пафарбаваную падлогу. Грахоўскі. // Які мае ў сабе прыдзірку, з прыдзіркай. Каб пазбегнуць прыдзірлівых позіркаў вайскоўцаў, мне прыходзілася на левай руцэ насіць чорную пальчатку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приди́рчивый прыдзі́рлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зано́зистый прыдзі́рлівы, задзі́рысты, назо́йлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдзі́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -дзір (разм.).

Прыдзірлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заі́л, ‑а, м.

Кніжн. Злосны, прыдзірлівы крытык.

[Ад імя старажытнагрэчаскага рытара і крытыка Заіла, які жыў у 4 ст. да н. э.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́ўза, -ы, мн. -ы, кляўз і -аў, ж.

1. Дробязная прыдзірлівая скарга; нагавор, паклёп (разм.).

Сорамна займацца кляўзамі.

2. Прыдзірлівы дробны судовы іск (уст.).

|| прым. кля́ўзны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уе́длівы, -ая, -ае.

1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н.

У. пах.

Уедлівая фарба.

2. перан. Які ўнікае ва ўсе дробязі; прыдзірлівы.

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. уе́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)