прыджга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

Хутка прыйсці, прыбегчы куды-н.

Прыджгаў, не зважаючы на дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыджга́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыджга́ю прыджга́ем
2-я ас. прыджга́еш прыджга́еце
3-я ас. прыджга́е прыджга́юць
Прошлы час
м. прыджга́ў прыджга́лі
ж. прыджга́ла
н. прыджга́ла
Загадны лад
2-я ас. прыджга́й прыджга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыджга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыджга́ць сов., разг. примча́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі. Чорны. Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)