прыдаро́жны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пры дарозе.

П. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдаро́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыдаро́жны прыдаро́жная прыдаро́жнае прыдаро́жныя
Р. прыдаро́жнага прыдаро́жнай
прыдаро́жнае
прыдаро́жнага прыдаро́жных
Д. прыдаро́жнаму прыдаро́жнай прыдаро́жнаму прыдаро́жным
В. прыдаро́жны (неадуш.)
прыдаро́жнага (адуш.)
прыдаро́жную прыдаро́жнае прыдаро́жныя (неадуш.)
прыдаро́жных (адуш.)
Т. прыдаро́жным прыдаро́жнай
прыдаро́жнаю
прыдаро́жным прыдаро́жнымі
М. прыдаро́жным прыдаро́жнай прыдаро́жным прыдаро́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыдаро́жны придоро́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдаро́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца паабапал, каля дарогі. Маўкліва стаялі старыя прыдарожныя бярозы, раняючы долу першае пажоўклае лісце. Хадкевіч. Прайшоўшы якую сотню крокаў, [Самцэвіч] садзіўся на прыдарожны камень ці на купіну, клаў блакнот на калені і рабіў замалёўкі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

придоро́жный прыдаро́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна стукнуцца аб што‑н., у што‑н. Ды так рэзнуўся [жарнавік] аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Вол як рэзнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касі́цца I несов., возвр., страд. (поддаваться кошению) коси́ться;

ро́сная трава́ до́бра ко́сіцца — роси́стая трава́ хорошо́ ко́сится

касі́цца II несов. (становиться косым) коси́ться

касі́цца III несов., прям., перен. коси́ться;

ко́ні касі́ліся на прыдаро́жны пень — ло́шади коси́лись на придоро́жный пень;

нача́льнік касі́ўся на яго́ за яго́ ўчы́нкі — нача́льник коси́лся на него́ за его́ посту́пки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярэ́дзіна, ‑ы, ж.

1. Месца, прыблізна аднолькава аддаленае ад краёў, канцоў чаго‑н.; цэнтр. Кашлянуў бацька за печкай і ўрэшце ўстаў і выйшаў на сярэдзіну хаты. Пестрак. Крочыць Чарнавус сярэдзінаю вуліцы і ўсё-такі натыкаецца на плот. Кулакоўскі. Сеў [брат] у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Якімовіч. — Вочы б мае на іх не глядзелі! — сказала Антаніна Арцёмаўна і бразнула талерку на сярэдзіну стала. Васілёнак. // Сярэдняя частка чаго‑н. Уперадзе гарэў мост. Сярэдзіна яго завалілася. Лынькоў. Сярэдзіна лесу была ўзгоркавая. Маўр. // Унутраная частка чаго‑н.; тое, што знаходзіцца дзе‑н. унутры. Агонь шугаў і з акон — хата гарэла з сярэдзіны. Новікаў. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў. Сярэдзіна ў дрэва амаль выгніла, а яно ўсё стаіць. Паўлаў.

2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго‑н. [Саракушы] паляцелі на зімоўку ў Афрыку, адкуль вернуцца ў сярэдзіне мая. В. Вольскі. Бралася недзе пад сярэдзіну дня, але палуднаваць, мусіць, было ранавата. Каваленка. // Прамежкавы момант у развіцці, ходзе чаго‑н. Сярэдзіна размовы. □ Гутарка ў іх, у цырульніка і кліента, ідзе даўно, я бяру яе тут з сярэдзіны. Брыль.

3. Прамежкавая пазіцыя ў чым‑н. Прызнацца, Бывае, што салідны кіраўнік Ад крайнасці да крайнасці прывык Хістацца, — Сярэдзіны няма ў ягонай працы. Корбан.

4. Разм. Паясніца. Віктар падышоў да .. [Домны], абняў за сярэдзіну і пасадзіў сабе на калені. Лобан. Не дачакаўшыся адказу, Лях хапіў Ільку.., прыціснуў падбародак к плячу, як кляшчамі абхапіў сярэдзіну. Каваль. // (звычайна з прыназоўнікам «у»). Вантробы, нутро. [Жарнавік] так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь у сярэдзіне каля сэрца. Колас.

•••

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеянняў, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)