пры́гук, -а, мн. -і, -аў, м.

Вельмі кароткі і няясны дадатковы гук, які суправаджае асноўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́гук

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́гук пры́гукі
Р. пры́гуку пры́гукаў
Д. пры́гуку пры́гукам
В. пры́гук пры́гукі
Т. пры́гукам пры́гукамі
М. пры́гуку пры́гуках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́гук м., лингв. при́звук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́гук, ‑у, м.

Дадатковы гук, які суправаджае асноўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

при́звук лингв. пры́гук, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́свіст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Свіст, які суправаджае спевы.

Салаўіны п.

2. Свісцячы прыгук.

Гаварыць з прысвістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аберто́н, ‑у, м.

Дадатковы, больш высокі тон, які суправаджае асноўны і надае яму асобае адценне; прыгук. Тоны і абертоны гучання.

[Ням. Oberton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)