прыгрэ́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыгрэ́ў
Р. прыгрэ́ву
Д. прыгрэ́ву
В. прыгрэ́ў
Т. прыгрэ́вам
М. прыгрэ́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгрэ́ў, -рэ́ву, м.

1. гл. прыгрэць.

2. мн.э́вы, -рэ́ваў. Месца, дзе прыгравае сонца.

На прыгрэвах чарнела зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгрэ́ў, -грэ́ву м. пригре́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгрэ́ў, ‑грэву, м.

(звычайна з прыназ. «на»). Месца, якое добра прыграваецца сонцам. На ўзгорках, на сонечных прыгрэвах чарнела зямля. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак.

1. каго-што. Абагрэць крыху, злёгку або зверху.

Прыгрэла сонца.

2. перан., каго (што). Прылашчыўшы, прытуліць (у 2 знач.; разм.).

П. сірату.

Прыгрэць змяю (гадзюку) на сваіх грудзях (разм.) — зрабіць дабро чалавеку, які пасля адплачвае няўдзячнасцю.

|| незак. прыграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыгрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.) і прыграва́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгрэ́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгрэ́ю прыгрэ́ем
2-я ас. прыгрэ́еш прыгрэ́еце
3-я ас. прыгрэ́е прыгрэ́юць
Прошлы час
м. прыгрэ́ў прыгрэ́лі
ж. прыгрэ́ла
н. прыгрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгрэ́й прыгрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пригре́в м. прыгрэ́ў, -рэ́ву м., санцапёк, -ку м., со́нца, -ца ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)