прыграні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыграні́чны прыграні́чная прыграні́чнае прыграні́чныя
Р. прыграні́чнага прыграні́чнай
прыграні́чнае
прыграні́чнага прыграні́чных
Д. прыграні́чнаму прыграні́чнай прыграні́чнаму прыграні́чным
В. прыграні́чны (неадуш.)
прыграні́чнага (адуш.)
прыграні́чную прыграні́чнае прыграні́чныя (неадуш.)
прыграні́чных (адуш.)
Т. прыграні́чным прыграні́чнай
прыграні́чнаю
прыграні́чным прыграні́чнымі
М. прыграні́чным прыграні́чнай прыграні́чным прыграні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыграні́чны приграни́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыграні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца пры граніцы. Прыгранічная зона. Прыгранічны гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приграни́чный прыме́жны, прыграні́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прырубе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца каля рубяжа; прыгранічны. Прырубежная паласа. Прырубежныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты, напр.: прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;

2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр.: прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;

3) накіравання дзеяння к сабе, у сваіх інтарэсах, напр.: прывабіць, прысвоіць;

4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр.: прымяць, прыціснуць;

5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр.: прывучыць, прыахвоціць;

6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр.: прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;

7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр.: прыгаворваць, прытанцоўваць.

II. Ужыв. пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў і прыметнікаў са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр.: прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;

2) назоўнікаў са знач. дадатковасці, напр.: прыплод, прыпёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)