прыглядзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгляджу́ся прыглядзі́мся
2-я ас. прыглядзі́шся прыгледзіце́ся
3-я ас. прыглядзі́цца прыглядзя́цца
Прошлы час
м. прыглядзе́ўся прыглядзе́ліся
ж. прыглядзе́лася
н. прыглядзе́лася
Загадны лад
2-я ас. прыглядзі́ся прыглядзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прыглядзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыглядзе́цца сов.

1. присмотре́ться, пригляде́ться; всмотре́ться, вгляде́ться;

2. (привыкнуть) присмотре́ться, пригляде́ться;

3. (надоесть) пригляде́ться;

усё мне тут ~дзе́лася — всё мне здесь пригляде́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыглядзе́цца,

гл. прыгледзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і прыглядзе́цца, ‑гляджуся, ‑глядзішся, ‑глядзіцца; зак.

1. Уважліва паглядзець, каб добра ўбачыць, разгледзець. Нарэшце, салдат прыгледзеўся, заўважыў далёка ўжо ад сябе рухавае святло.. ліхтарыкаў. Чорны. [Дзімін:] — Во сіла, думаю, выпірае з зямлі. Такі пласт падняла і прабівае яго. Што гэта можа быць? Прыгледзеўся, ажно адуванчык. Карпаў. — Працёр вочы, каб, значыць, лепей прыелядзецца і тут табе ўсё. Праехалі. Ракітны. // Уважліва вывучыць, даследаваць што‑н., паназіраць за чым‑н. На разведку выйшлі загадзя, мяркуючы яшчэ завідна падысці да вёскі, спыніцца непадалёку ад яе, добра прыгледзецца, раней чым прабірацца ў гарнізон. Шахавец. — Дарафей Іванавіч, праект скласці не так проста. Прыгледжуся, прыкіну, тады скажу. Дуброўскі. І калі прыглядзецца, прыслухацца да гэтай нарады збоку, нават не падумаеш, што тут штаб вялікай шматгаліннай гаспадаркі. Карпюк.

2. да каго-чаго і без дап. Асвойтацца з кім‑, чым‑н., прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. [Ярохін] вельмі хутка, прыгледзеўшыся да людзей і абставін, паставіў перад сабой мэту і ўпарта.. дамагаўся яе ажыццяўлення. Шамякін. // каму і без дап. Надакучыць, абрыдзець, перастаць цікавіць. — Абрыдла, брат, мне тут. Ўсё прыгледзелася і прыелася. Колас.

3. Прывыкнуць глядзець у якіх‑н. умовах (звычайна ў цемры). Вочы прыгледзеліся ў пацёмках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)