прыгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Гладзячы, зрабіць роўным.

П. валасы.

П. стыль (перан.).

|| незак. прыгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыгла́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгла́джу прыгла́дзім
2-я ас. прыгла́дзіш прыгла́дзіце
3-я ас. прыгла́дзіць прыгла́дзяць
Прошлы час
м. прыгла́дзіў прыгла́дзілі
ж. прыгла́дзіла
н. прыгла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. прыгла́дзь прыгла́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгла́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгла́дзіць сов., прям., перен. пригла́дить;

п. валасы́ — пригла́дить во́лосы;

п. стыль — пригла́дить стиль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Разгладзіўшы, зрабіць роўным, гладкім. [Заранік] заглянуў у люстэрка на сцяне, прыгладзіў ускалмачаныя валасы. Хадкевіч. [Ганна] прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Гартны.

2. перан. Разм. Зрабіць менш адчувальным, змякчыць, згладзіць. [Мірон Сцяпанавіч] падымаецца, каб падрыхтаваць сабе што-небудзь на вячэру, і спрабуе прыгладзіць усё выказанае жартам. Ракітны. // Падправіўшы, выраўняць, зрабіць адпаведным да прынятых норм (мову якога‑н. твора і пад.). Прыгладзіць стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыліза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іжы́; -ізаны; зак., каго-што.

1. Прыгладзіць языком.

Сабака прылізаў поўсць.

2. перан. Надта гладка прычасаць, прыгладзіць.

|| незак. прылі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхо́р², -хра́, мн. -хры́, -хро́ў, м.

Узнятая ўверх пасма валасоў.

Прыгладзіць віхры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приутю́жить сов. падпрасава́ць, прыгла́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пригла́дить сов., прям., перен. прыгла́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгла́джаны прям., перен. пригла́женный; см. прыгла́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

1. Прыгладзіць языком. Кошка прылізала шэрсць.

2. Разм. Занадта старанна прыгладзіць (валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)