прыгатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Зрабіць, вырабіць што-н.; згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.

П. цэментны раствор.

П. вячэру.

2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.

П. калёсы ў дарогу.

П. корму свінням.

|| незак. прыгато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгатава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгату́ю прыгату́ем
2-я ас. прыгату́еш прыгату́еце
3-я ас. прыгату́е прыгату́юць
Прошлы час
м. прыгатава́ў прыгатава́лі
ж. прыгатава́ла
н. прыгатава́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгату́й прыгату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгатава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгатава́ць сов., в разн. знач. пригото́вить;

п. абе́д — пригото́вить обе́д;

п. сюрпры́з — пригото́вить сюрпри́з;

п. пасце́ль — пригото́вить посте́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Зрабіць, вырабіць што‑н. Прыгатаваць лякарства. Прыгатаваць цэментны раствор. // Зварыўшы або апрацаваўшы якім‑н. чынам, зрабіць годным для спажывання, яды; згатаваць. Прыгатаваць вячэру. □ — Пайшлі! Адпачнеш, паснедаеш, — вось радыскі са смятанай прыгатую. Кулакоўскі. Каву Алесь прыгатаваў духмяную, густую. Шыцік.

2. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць. Маці паклапацілася напхаць мяккі сяннік і прыгатаваць чыстую пасцель. Колас. [Вэня:] — Прыгатуй мне ў дарогу сані, пакладзі пад салому ачышчаныя тушы. Чорны. // і чаго. Падрыхтаваць загадзя; нарыхтаваць. Трэба было прыгатаваць корму свінням нанач. Колас. [Іван:] — Табе маці мяшэчак прыгатавала — возьмеш з сабою. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгатава́ны пригото́вленный; см. прыгатава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

З. усё прыгатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сгото́вить сов., разг. (обед) згатава́ць, прыгатава́ць, звары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., чаго.

Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам вэнджання.

Н. шынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намясі́ць, -мяшу́, -ме́сіш, -ме́сіць; -ме́шаны; зак., чаго.

Месячы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навалі́ць², -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., чаго.

Прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці.

Н. валёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)