прывіта́ць гл. вітаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывіта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прывіта́ю прывіта́ем
2-я ас. прывіта́еш прывіта́еце
3-я ас. прывіта́е прывіта́юць
Прошлы час
м. прывіта́ў прывіта́лі
ж. прывіта́ла
н. прывіта́ла
Загадны лад
2-я ас. прывіта́й прывіта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прывіта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывіта́ць сов. приве́тствовать;

знаёмы ве́села ~та́ў мяне́ — знако́мый ве́село приве́тствовал меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прывіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выказаць прывітанне пры сустрэчы (словамі, жэстам і пад.) — Добры вечар вам, — прывітаў хату Пракоп і засмяяўся. Колас. Убачыўшы лейтэнанта, абодва [салдаты] .. выструніліся і прывіталі яго. Мележ. Цімка .. прывітаў Раю паднятай рукой. Карпаў.

2. Звярнуцца да каго‑н. з прамовай, словамі прывітання (звычайна з прычыны якой‑н. радаснай падзеі). Прывітаць дэлегатаў з’езда. □ Ён [камбайнер] сышоў з свайго камбайна, рады. Прывітаў з дажынкамі дзяўчат... Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывітаць, прывеціць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

В. знаёмага.

В. дэлегатаў канферэнцыі.

В. гасцей.

Вітаю вас!

2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

В. прапанову.

3. Віншаваць.

В. з надыходзячым святам.

|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывіта́ны приве́тствованный; см. прывіта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адказыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поприве́тствовать сов. прывіта́ць, павіта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поздра́вить сов. павіншава́ць; (приветствовать) прывіта́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)