прывуча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прывуча́ю прывуча́ем
2-я ас. прывуча́еш прывуча́еце
3-я ас. прывуча́е прывуча́юць
Прошлы час
м. прывуча́ў прывуча́лі
ж. прывуча́ла
н. прывуча́ла
Загадны лад
2-я ас. прывуча́й прывуча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прывуча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывуча́ць несов.

1. приуча́ть;

2. охот. втра́вливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прывуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прывучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывучы́ць, -учу́, -ўчыш, -ўчыць; -ўчаны; зак., каго (што), да каго-чаго і з інф.

Прымусіць прывыкнуць да каго-, чаго-н., навучыць чаму-н., выпрацаваць навык да чаго-н.

П. да парадку.

|| незак. прывуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. прывучы́цца, -учу́ся, -ўчышся, -ўчыцца; незак. прывуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прывучэ́нне, -я, н. і прыву́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адма́лку, прысл.

З маленства, змалку.

Прывучаць дзяцей да працы а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приуча́ть несов. прывуча́ць, прыву́чваць;

приуча́ть к дисципли́не прывуча́ць да дысцыплі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыву́чваць несов., см. прывуча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрэсірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго (што).

1. Прывучаць жывёл да выканання якіх-н. дзеянняў.

Д. тыграў.

Д. сабак.

2. перан. Прывучаць да строгай дысцыпліны; муштраваць (у 1 знач.).

|| зак. вы́дрэсіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. дрэсіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што.

Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны¹.

Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прывучыцца.

2. Зал. да прывучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)