прыво́лле, -я, н.

1. Шырокае адкрытае месца, прастора.

Лугавое п.

2. Поўная свабода, вольнае жыццё.

Тут п. для дзіцячых гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыво́лле

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Прыво́лле
Р. Прыво́лля
Д. Прыво́ллю
В. Прыво́лле
Т. Прыво́ллем
М. Прыво́ллі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыво́лле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыво́лле
Р. прыво́лля
Д. прыво́ллю
В. прыво́лле
Т. прыво́ллем
М. прыво́ллі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыво́лле ср. приво́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыво́лле, ‑я, н.

1. Шырокае адкрытае месца; прастора. [Іван] чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Быкаў. Пасля палявога прыволля кожная рэч ціснула на .. [Льва Раманавіча], ад дарагіх дываноў пахла пылам. Асіпенка. Сядзяць яны [Васіль і Алеся] побач на возе, Размову таемна вядуць, А коні з сяла па дарозе Прыволлем палеткаў брыдуць. Калачынскі. Гарачае сэрца На родным прыволлі, Радзіма, заўсёды Напоўню табой. Іверс.

2. перан. Адсутнасць якіх‑н. абмежаванняў; свабода, воля. [Лабановіч:] — А што? Вось бачыце. Ніякая іншая служба не дае такога прыволля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́льепрыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лляпрыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приво́лье прыво́лле, -лля ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. пераважна мн. (выго́ды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.

Кватэра з усімі выгодамі.

2. Прыволле.

Гусям тут в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выго́да ’камфорт’ (БРС, Байк. і Некр.); ’зручнасць, утульнасць, спакой’ (Гарэц.); ’дастатак, задавальненне’ (КЭС, лаг.); ’прыволле, добрыя ўмовы’ (Цых.), выго́ддзе ’прывольнасць, зручнасць’ (Гарэц., Шат., Байк. і Некр.), выго́дна ’прывольна’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Параўн. формы з іншым націскам: рус. выгода, укр. ви́года ’зручнасць, утульнасць, спакой’; выгі́ддя ’зручнасць, прыволле’, польск. wygoda ’зручнасць, камфорт; задавальненне патрэб’. Ад вы́гадзіць ’дагадзіць, дапасаваць’; параўн. гадзі́ць ’мірыць, дастасоўваць’, параўн. рус. уго́дье ’паша, прыволле’, геаграфія і націск, магчыма, сведчаць пра запазычанне з польск. wygoda, параўн. з іншым націскам: вы́гада (гл.), а таксама выгода (Федар. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржаны́ і ржаны́, ‑ая, ‑ое.

Жытні, аржаны. Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. Над спелым іржаным полем, хаваючы сонца і блакіт неба, павольна паўзла густая хмара. Мыслівец. Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)