прыве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыве́т прыве́ты
Р. прыве́ту прыве́таў
Д. прыве́ту прыве́там
В. прыве́т прыве́ты
Т. прыве́там прыве́тамі
М. прыве́це прыве́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыве́т

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыве́т, -ту м., разг. (доброе, приветливое отношение) приве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыве́т, ‑у, М ‑веце, м.

1. Тое, што і прывітанне (у 2 знач.). Прывет я шлю прыродзе, людзям І громам шумных навальніц. Колас. Воля, воля дарагая, Шлю з-за крат табе прывет! Таўлай.

2. Ласкавыя, добразычлівыя адносіны да каго‑н.; дружалюбны прыём каго‑н. [Маці:] — Добры чалавек у нас у сяле ў любой калгаснай хаце прывет і прытулак знойдзе. Краўчанка. Дарагі не абед, а прывет. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыве́т ’зварот да блізкага пры сустрэчы’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ), пріве́тка ’прывітанне’ (Бяльк.), прывітанка ’тс’ (Нік. Очерки); сюды ж дзеясловы прыве́ціць ’прыязна, ласкава сустрэць каго-небудзь, аднесціся да каго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Ян.), прыве́ціцца ’прывітацца’ (чэрв., Сл. ПЗБ), прывіта́ць, прывіта́цца (Мік., Байк. і Некр., Пал., ТСБМ; воран., ашм., ігн., Сл. ПЗБ). Маючы на ўвазе ст.-слав., балг. і ст.-рус. формы, можна выказаць меркаванне аб працягу прасл. *privětiti > *privětъ, якое ў сваю чаргу з’яўляецца прэфіксальным утварэннем ад добра адлюстраванага ў славянскіх мовах прасл. *vět‑ (у другой ступені чаргавання — *vit‑). Укр. привіт ’прывітанне, вітанне’, привіта́ти ’прыняць каго-небудзь, павітацца з кім-небудзь’, привіта́тися ’павітацца’, привіта́ння ’прывітанне, вітанне’, рус. приве́т ’прывітанне’, приве́тить ’даць станоўчы адказ свату жаніха пры першым наведванні нявесты’, привита́тъ ’ветліва, ласкава адносіцца, звяртацца да каго-небудзь, берагчы каго-небудзь’, стараж.-рус. привитати ’знайсці прытулак’, привѣтъ ’вітанне, зварот; выслоўе, слова; намер’, польск. przywitać się ’прывітацца’, балг. привѐт, прѝвет ’прывітанне’, ст.-слав. привитати ’пасяліцца, знайсці прытулак’, ’намер, (добрая) задума’. Аб развіцці значэнняў лексем, звязаных з *vit‑/vět‑, падрабязней гл. Рудніцкі, 1, 400; ЭСБМ, 2, 165–166; гл. таксама Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569 (прасл. *privětъ выводзіцца з *privětiti); БЕР, 5, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фізку́льт-прыве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фізку́льт-прыве́т фізку́льт-прыве́ты
Р. фізку́льт-прыве́ту фізку́льт-прыве́таў
Д. фізку́льт-прыве́ту фізку́льт-прыве́там
В. фізку́льт-прыве́т фізку́льт-прыве́ты
Т. фізку́льт-прыве́там фізку́льт-прыве́тамі
М. фізку́льт-прыве́це фізку́льт-прыве́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

физку́льт-приве́т фізку́льт-прыве́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тво́рца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і тварэц. Творца вялікага шчасця — Савецкай зямлі чалавек. Танк. Прывет, галактыка! Прывет табе маскоўскі Прыслаў народ наш — творца і змагар. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывяча́ць ’вітаць, прыхільна сустракаць’ (Наша Ніва, 2002, 15 ліст.). Ітэратыў да прывеціць, гл. прывет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маўзале́й, ‑я, м.

Вялікае надмагільнае архітэктурнае збудаванне; надмагільны помнік, грабніца. Маўзалей Леніна. □ Нясе прывет сардэчны Туды паток людзей, Туды, дзе стаў навечна Гранітны маўзалей. Бялевіч.

[Грэч. Mausōléion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)