прыва́тнасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
прыва́тнасць |
| Р. |
прыва́тнасці |
| Д. |
прыва́тнасці |
| В. |
прыва́тнасць |
| Т. |
прыва́тнасцю |
| М. |
прыва́тнасці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыва́тнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
Прыватная, не тыповая акалічнасць, падрабязнасць.
Звярніце ўвагу на п.
◊
У прыватнасці, пабочн. сл. — ужыв. для падкрэслівання якога-н. прыватнага выпадку, у знач.: напрыклад, у тым ліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыва́тнасць ж. ча́стность;
◊ у ~ці — вводн. сл. в ча́стности
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыва́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыватнага (у 3 знач.).
2. Падрабязнасці дэталь. [Паэт], клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак. Бугаёў.
•••
У прыватнасці (пабочн.) — ужываецца для ўдакладнення, падкрэслівання прыватнага прыкладу. — У нас знойдзецца сёе-тое для атрада. У прыватнасці, ёсць у нас зброя, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, адзенне. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэта́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Невялікая падрабязнасць, прыватнасць.
У праекце ўсе дэталі прадугледжаны.
2. Частка механізма, машыны, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш простыя і драбнейшыя часткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыва́тны ’які належыць пэўнай асобе’ (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), прыва́тны, права́тны ’ўласны’, прыва́тне ’ўласна’ (смарг., паст., брасл., Сл. ПЗБ); ст.-бел. приватный, прыватный (з 1595 г.) са ст.-польск. prywatny (XVI ст.), якое, у сваю чаргу, з лац. prīvātus (Булыка, Лекс. запазыч., 33). Сюды ж прыва́та ’пабочны даход, асабліва за прыватныя ўрокі’ (Нас.), якое працягвае таксама запазычанае са ст.-польск. prywata < лац. privata; Булыка (Лекс. запазыч., 262) лічыць лацінскае слова непасрэднай крыніцай запазычання ст.-бел. прива́та ’асабістая выгада, прыватнасць’; параўн. таксама чэш. privát ’прыватная кватэра; прыватныя ўрокі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)