прываро́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прываро́т прываро́ты
Р. прываро́ту прываро́таў
Д. прываро́ту прываро́там
В. прываро́т прываро́ты
Т. прываро́там прываро́тамі
М. прываро́це прываро́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел. приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывярну́ць ’павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго-небудзь; прываліць; зачараваць, прываражыць’ (ТСБМ, Янк. 2), ’прыкідаць, прываліць, накіраваць статак да чаго-небудзь’ (Янк. 2), прыверня́ць ’прывальваць’ (ТС). Да вярну́ць (гл.). Адносна значэння ’зачараваць, прываражыць’ гл. прываро́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіневаро́ць ‘пралеснік шматгадовы, Mercurialis perennis L.’ (гродз., маг., Кіс., Байк. і Некр.). Да сіні і ‑варочаць; магчыма таму, што расліна пры сушцы набывае сіні або фіялетавы колер; гл. Нейштадт, Определитель, 371 і наст. Параўн. балг. син отврат ‘расліна, якая ў вадзе набывае сіні колер’ з той жа ўнутранай формай. Рус. синеворо́т, во́рот сини ‘казялец едкі’, якая, паводле Аненкава (290), часта ўжываецца ў чараўніцтве і таму, відаць, ад приворот ‘нагавор; прыварот, прычароўванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)