прыбы́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыбы́так прыбы́ткі
Р. прыбы́тку прыбы́ткаў
Д. прыбы́тку прыбы́ткам
В. прыбы́так прыбы́ткі
Т. прыбы́ткам прыбы́ткамі
М. прыбы́тку прыбы́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бру́та-прыбы́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бру́та-прыбы́так бру́та-прыбы́ткі
Р. бру́та-прыбы́тку бру́та-прыбы́ткаў
Д. бру́та-прыбы́тку бру́та-прыбы́ткам
В. бру́та-прыбы́так бру́та-прыбы́ткі
Т. бру́та-прыбы́ткам бру́та-прыбы́ткамі
М. бру́та-прыбы́тку бру́та-прыбы́тках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нявы́гадны, -ая, -ае.

Які не дае прыбытку, даходу, не прыносіць выгады.

Нявыгадная здзелка.

|| наз. нявы́гаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрадукцы́йны, -ая, -ае.

1. Які траціцца дарма, без карысці, не дае патрэбных вынікаў.

Непрадукцыйная праца.

2. Які не дае прыбытку; нерэнтабельны.

Непрадукцыйная гаспадарка.

|| наз. непрадукцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае прыбытку, нявыгадны. Беспрыбытковы гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малапрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не дае дастатковага даходу, прыбытку. Малапрыбытковая гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохпрацэ́нтны, -ая, -ае.

1. Які складае тры працэнты ад чаго-н.

Т. даход.

2. Які дае тры працэнты прыбытку.

Трохпрацэнтная пазыка.

3. Які ўтрымлівае тры працэнты якога-н. рэчыва.

Т. раствор соды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае прыбытку, выгады; які не апраўдвае расходаў. Нерэнтабельная прадукцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвестава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е, -ту́й, -тава́ны і інвесці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Укласці (укладваць) капітал у прадпрыемства з мэтай атрымання прыбытку.

|| наз. інвесці́раванне, -я, н. і інвесты́цыя, -і, ж.; прым. інвестыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыята́ж, -у, м.

1. Павышаны попыт на якія-н. тавары, паслугі, стымуляваны пэўнымі падзеямі (вайна, распродаж і інш.).

2. Стрэсавая сітуацыя на біржы, выкліканая, як правіла, штучна створаным павышэннем ці паніжэннем курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку

|| прым. ажыята́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)