прыблу́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

1. Чужы, не тутэйшы чалавек.

2. Аб прыблуднай жывёліне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыблу́да

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыблу́да прыблу́ды
Р. прыблу́ды прыблу́д
Д. прыблу́ду прыблу́дам
В. прыблу́ду прыблу́д
Т. прыблу́дам прыблу́дамі
М. прыблу́дзе прыблу́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыблу́да

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыблу́да прыблу́ды
Р. прыблу́ды прыблу́д
Д. прыблу́дзе прыблу́дам
В. прыблу́ду прыблу́д
Т. прыблу́дай
прыблу́даю
прыблу́дамі
М. прыблудзе прыблу́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыблу́да м. и ж., разг.

1. прише́лец м., чужа́к м.; при́шлая же́нщина;

2. приста́вшее (приблу́дное) живо́тное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыблу́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Чужы, не тутэйшы чалавек. — Гэта ваша апошняе слова? — затрос галавою Шлосберг. — Не, — ледзь падняўся Качарга. — Чаго ты сюды прывалокся? Прыблуда! Гурскі.

2. Аб прыблуднай жывёліне. [Воўк] звер скупы і злосны — да логава другога не пусціць і блізка, на прыблуду кідаецца з зубамі — крыві не мінуць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблу́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыблу́д
Р. прыблу́да
Д. прыблу́ду
В. прыблу́да
Т. прыблу́дам
М. прыблу́дзе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прише́лица прышэ́ліца, -цы ж.; прыблу́да, -ды ж.; чужані́ца, -цы ж.; см. прише́лец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяга́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.

2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́хадзень, ‑дня, м.

Разм. Прышэлец, прыблуда. А калі ўжо я падышоў, відаць, пагрозліва блізка да .. гнязда [кнігаўкі], яна, мне здаецца, спалохалася і шпарчэй замахала крыллем, нібы спрабуючы адагнаць прыхадня. Сіпакоў. — Уся наша зямля ў курганах — там парахнеюць косці прыхадняў. Гурскі. Хворы прыхадзень прыўзняў ад падушкі галаву, насцярожыўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)